Як прайшлі ўчорашнія матчы Лігі Еўропы (відэа)

Як вядома, мінскае "Дынама" ў Грэцыі было разгромлена ПАОК — 6:1. Дынамавец Нікаліч вызначыўся тым, што паспеў забіць па адным голе ў сваю і ў чужую браму. У іншым матчы нашай групы італьянская "Фіярэнтына" разграміла французскі "Генгам" — 3:0.

Партугальскі "Рыў Аве", за які гуляе беларускі бразілец Рэнан Брэсан, на сваім полі прайграў кіеўскаму "Дынама" — 0:3. Польская "Легія" выйграла ў бельгійскага "Локерэна" — 1:0. Швейцарскі "Янг Бойз" разграміў славацкі "Слован" — 5:0. Румынская "Сцяўа" забіла аж шэсць галоў дацкаму "Ольбаргу" — 6:0.

Украінскі "Металіст" прайграў турэцкаму "Трабзопспору" — 1:2. Іспанская "Севілья" выйграла ў галандскага "Феенорда" — 2:0. З такім жа лікам бельгійскі "Стандарт" выйграў у харвацкай "Рыекі". Англійскі "Эвертон" перамог нямецкі "Вольфсбург" — 4:1. Італьянскі "Напалі" выйграў у чэшскай "Спарты" — 3:1. Французскі "Ліль" і расійскі "Краснадар" згулялі ўнічыю 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі