Беларусы возьмуць удзел у танкавым біятлоне (відэа)

Беларускія танкісты паўдзельнічаюць у іх заключным этапе — міжнародным. Ён адбудзецца 17 жніўня.

Беларусы, як і іх сапернікі, будуць змагацца на танках Т-72Б. Тыдзень таму на палігоне ўжо прайшла імітацыя міжнародных спабоніцтваў: танкі прайшлі невялікае кола з паласой перашкодаў і стралялі па мішэнях.

Нагадаем, што "эпідэмія" танкавага біятлона ахапіла расійскае войска ў чэрвені: у кожнай вайсковай акрузе выбралі па тры лепшыя танкавыя ўзводы, якія цяпер удзельнічаюць у спаборніцтвах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі