Як прадаць стартап "Гуглу"?

Як прадаць стартап "Гуглу"?

Навіна дня ў Беларусі — здзелка паміж IT-гігантам Google і невялікай мінскай кампаніяй AIMatter, якая “вучыць” нейронныя сеткі распазнаваць і апрацоўваць выявы. AIMatter заснаваная ўсяго год таму, але ж здолела распрацаваць тэхналогіі, якія прыйшліся да месца за акіянам.

Наколькі гэта выпадковы поспех? І ці здольны яшчэ хто-небудзь “прадаваць” беларускія кампаніі замежным інвестарам, акрамя дуэта Юрый МельнічакЮрый Гурксі, за плячыма якіх — AIMatter, MAPS.ME, Prisma і іншыя паспяховыя “выхады”?

Сусвет IT падаецца новым Кландайкам. Якое месца на яго карце займае Беларусь? Чаму топавай тэхналогіяй у ім стала распазнаванне выяваў, і што яшчэ можа зацікавіць буйныя карпарацыі? Наколькі складана “натрэніраваць” нейронную сетку і як гэта ўвогуле адбываецца? Пра гэта гаворым з госцем нашага эфіру — колішнім супрацоўнікам міжнароднага венчурнага фонда Maxfield Capital, прадпрымальнікам Аляксеем Мельнічкам, які спецыялізуецца на тым, каб дапамагаць IT-кампаніям знаходзіць агульныя тэмы з інвестарамі.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі