Вы тут

“Як працуем, так недзе і зарабляем”: справы і словы Наталлі Качанавай

Наталля Качанава. Фота: БЕЛТА​

5 снежня стала вядома, што Наталля Качанава пакінула пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — яе змяніў генерал-маёр КДБ Ігар Сергеенка. Адна з самых высокапастаўленых беларускіх чыноўніц у мінулым — валейбалістка, старшыня Полацкага гарвыканкама і віцэ-прэм’ер па сацыяльных пытаннях.

Кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Качанава прапрацавала тры гады. За гэты час чыноўніца зарэкамендавала сябе як праваднік паміж уладамі і народам. Напрыклад, менавіта яна ездзіла ў магілёўскі мікрараён Чапаеўка прасіць прабачэння ў цыганоў за жорсткія затрыманні і аблавы на прадстаўнікоў меншасці падчас рэзананснай справы, звязанай з самазабойствам міліцыянера.

На Наталлю Качанаву спадзяваліся і ўдзельніцы руху “Маці 328”, з якімі чыноўніца сустракалася ў Адміністрацыі. У свой час яна паабяцала, што ў наркатычны артыкул будуць унесены змены. Яе абяцанні спраўдзіліся.

Цікава, што Наталлі Качанавай давялося нават разрульваць сітуацыю з забаронай на ўезд у Беларусь адной з удзельніц Pussy Riot Вольгі Курачовай. Па просьбе Аляксандра Лукашэнкі яна давяла Курачовай, што ні да яе, ні да іншых удзельніц беларускія ўлады прэтэнзій не маюць.

Наталля Качанава, Леанід Заяц і Міхаіл Русы на той самай шклоўскай ферме / БЕЛТА