Вы тут

Як Лукашэнка "вывучае сітуацыю з каранавірусам" у Віцебску

Хоць адну маску бачыш? / @pul_1

4 снежня Аляксандр Лукашэнка "вывучае сітуацыю з каранавірусам" у Віцебску. Ён наведвае абласную клінічную радзільню. На фота @pul_1 ён, суправаджаючыя асобы і прадстаўніца бальніцы без ахоўных масак. Яны з'явіліся ў іх пазней. Лукашэнка ўпершыню з'явіўся ў масцы 27 лістапада падчас наведвання 6-й гарадской клінікі Мінска.

У віцебскай радзільні Лукашэнку раскажуць пра яе працу ва ўмовах COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.