Як крадуць ровары ў Мінску (відэа)

"У мяне і майго сябра скралі ровары маркі Trek! Інцыдэнт адбыўся 20 чэрвеня 2013 года ў 10:30 па адрасе: Акадэмічная, 12. Ёсць відэа з месца здарэння. Вялікая просьба паглядзець яго і зрабіць максімальны распаўсюд. Магчыма, мы знойдзем іх па гарачых слядах ці хаця б ад рэзананса яны залягуць на дно і ў наступны раз нехта застанецца са сваімі роварамі", — скардзіцца ў сацыяльных сетках адна з мінскіх раварыстак.
 
Ніжэй — відэа. Два хлопцы спартовага выгляду падыходзяць да ровараў і, на вачах у мінакоў, перакусваюць тросікі, якімі тыя прычэпленыя да кратак. І спакойна з'язджаюць!
 
Калі вы пазналі каго-небудзь на гэтым відэа — званіце: +375292627238 (Вольга) ці ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі