Беларуска прысвоіла грошы, сабраныя школьным апекунскім саветам
Дзяўчына / pixabay.com
У Гродне старшыня апекунскага савета адной са школ забрала сабе грошы, сабраныя як добраахвотныя ўнёскі.
Жанчына прызналася, што выдаткавала грошы на асабістыя патрэбы, патлумачыўшы гэта складаным матэрыяльным становішчам.
Грошы, якія бацькі ды іншыя ахвярадаўцы пералічвалі на патрэбы навучальнай установы, яна забірала сабе. Калі факт выкрыўся, жанчына прызналася ва ўчыненым.
Паводле яе слоў, да гэтага кроку яе штурхнула безвыходнасць: пасля звальнення яна засталася без сродкаў да існавання, а на руках — дзіця. Агульная шкода склала 3640 рублёў — сума, якую яна не змагла вярнуць.
У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа аб махлярстве. Ей пагражае адказнасць па адпаведным артыкуле Крымінальнага кодэкса.