У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш
![Міліцыя атрымала заданне змагацца з крадзяжамі ў сельгасарганізацыях](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/mil.jpg.webp?itok=TD_CqwQH)
Міліцыя атрымала заданне змагацца з крадзяжамі ў сельгасарганізацыях / braslav-star.by
У міліцыі прызнаюць, што ў Беларусі крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш. "Прафілактыка", якую праводзяць сілавікі, пакуль не дае выніку — здарэнні фіксуюцца ўсё часцей і часцей, піша braslav-star.by. Працаўнікоў сельгасарганізацый праз раённую газету папярэджваюць пра адказнасць (у тым ліку і крымінальную), якая пагражае за крадзяжы.
Найчасцей міліцыя паведамляе пра выяўленае ў механізатараў скрадзенае паліва — яго выносяць сотнямі літраў. Камбікорм цягнуць сотнямі кілаграмаў, збожжа — тонамі.
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка зноў пагражаў працаўнікам сельгасарганізацый больш жорсткімі мерамі за крадзяжы.
![У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Paliva.jpg.webp?itok=xGtrk_9s)
![У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000023_1723536224_653935_big.jpg.webp?itok=2zr6ozRF)
![У міліцыі прызнаюць, што крадзяжоў маёмасці сельгасарганізацый стала больш](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000023_1723283026_653470_big.jpg.webp?itok=WZFtT3C4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.