Выйшла першая серыя новага мультсерыяла “Прастаквашына” (відэа)

Выйшла першая серыя новага мультсерыяла “Прастаквашына” (відэа)

Выйшла першая серыя новага мультсерыяла “Вяртанне ў Прастаквашына”. Шасціхвілінны эпізод, апублікаваны студыяй “Саюзмультфільм”, прысвечаны Алегу Табакову (ён памёр 12 сакавіка сёлета), які агучыў ката Матроскіна ў арыгінальных мультфільмах. Цяпер жа ката Матроскіна агучыў Антон Табакоў, сын Алега Табакова, Шарыка — Гарык Сукачоў, паштальёна Печкіна — Іван Ахлабысцін, піша meduza.io.

У першай серыі Дзядзька Фёдар вяртаецца ў Прастаквашына. Ён хоча дапамагчы Матроскіну і Шарыку выратаваць гаспадарку ад невядомага грызуна. Аўтары новага “Прастаквашына” зрабілі герояў больш сучаснымі: у Дзядзькі Фёдара з’явілася модная прычоска, а Шарык вядзе блог.

Варта адзначыць, што “Саюзмультфільм” і пісьменнік Эдуард Успенскі, які пісаў сцэнары для першых мультфільмаў, не могуць дамовіцца пра аўтарскія правы на персанажаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі