Вы тут

Выступ Naviband: на лодачцы і ўсе ў белым (фота і відэа)

Фота: Еўрарадыё

Беларускі гурт Naviband — у фінале "Еўрабачання"! Нават нервавацца доўга не давялося: вядоўцы цырымоніі назвалі наш дуэт другім з пераможцаў паўфінала.

Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук выйшлі на сцэну ў белым і спявалі "Гісторыю майго жыцця" на імправізаванай лодачцы.

Неўзабаве пасля таго, як беларусы адспявалі, спачатку ў афіцыйным твітары "Еўрабачання", а пасля і на Youtube-канале з'явілася відэа з іх выступам. Пераглядаем і захапляемся!