Вынікі чарговых матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Вынікі чарговых матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

У сераду, 13 верасня, прайшлі чарговыя матчы першага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Разгромаў было менш, чым у аўторак.

У групе “Е” “Марыбор” згуляў унічыю 1:1 з маскоўскім “Спартаком”, “Ліверпуль” і “Севілья” згулялі ўнічыю 2:2.

У групе “F” данецкі “Шахцёр” выйграў у “Напалі” — 2:1, “Фейенорд” разгромна прайграў на сваім полі “Манчэстар Сіці” — 0:4.

У групе “G” “Лейпцыг” згуляў унічыю 1:1 з “Манака”, “Порту” саступіў “Бешыкташу” — 1:3.

У групе “Н” “Рэал” разграміў АПОЭЛ — 3:0, “Тотэнхэм” выйграў у дортмундскай “Барусіі” — 3:1.

Пра вынікі матчаў, якія адбыліся ў аўторак, гл. тут. Матчы 2-га тура пройдуць 26 і 27 верасня. Маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, будзе прымаць на сваім полі “Манчэстар Юнайтэд”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі