“Барселона” ў Лізе чэмпіёнаў разграміла “Ювентус” — 3:0 (відэа)

“Барселона” ў Лізе чэмпіёнаў разграміла “Ювентус” — 3:0 (відэа)

У аўторак, 12 верасня, пачаліся матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У групе “А” маскоўскі ЦСКА, які ачольвае беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, выйграў у гасцях у “Бенфікі” — 2:1. Перамога атрымалася валявая, паколькі да 63-й хвіліны масквічы прайгравалі. У той жа групе “Манчэстар Юнайтэд” разграміў “Базэль” — 3:0.

У групе “В” мюнхенская “Баварыя” лёгка разабралася з “Андэрлехтам” — 3:0. “Селтык” на сваім полі быў разгромлены ПСЖ — 0:5.

У групе “С” “Чэлсі” ўчыніў разгром “Карабаху” — 6:0. “Рома” і “Атлетыка” згулялі ўнічыю 0:0.

У групе “D” “Барселона” з буйным лікам выйграла ў “Ювентуса” — 3:0. “Алімпіякос” прайграў “Спортынгу” — 2:3.

У сераду, 13 верасня, працягнуцца матчы групавога раўнда. У групе “Е” згуляюць “Марыбор” — “Спартак”, “Ліверпуль” — “Севілья”. У групе “F” сустрэнуцца “Шахцёр” — “Напалі”, “Фейенорд” — “Манчэстар Сіці”. У групе “G” адбудуцца паядынкі “Лейпцыг” — “Манака”, “Порту” — “Бешыкташ”. У групе “Н” будуць гуляць “Рэал” і АПОЭЛ, “Тотэнхэм” і дортмундская “Барусія”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі