Вынесены прысуд на карупцыйнай справе “шумілінскіх пракурораў”

Вынесены прысуд па карупцыйнай справе “шумілінскіх пракурораў” — двое пракурорскіх работнікаў атрымалі вялікія турэмныя тэрміны. 13 лютага за атрыманне хабару асудзілі былога пракурора і намесніка пракурора Шумілінскага раёна.
 
“Шумілінскіх пракурораў” асудзілі да 8 гадоў і 7 гадоў адпаведна пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах і судах цягам пяці год.

Абодва абвінавачаныя пазбаўленыя спецыяльных званняў пракурорскіх работнікаў. Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны, паведамляе БЕЛТА.

Асуджаных затрымалі ў жніўні мінулага года супрацоўнікі КДБ. Пракурорскія работнікі “дапамагалі” камерцыйным фірмам — падрыхтоўвалі і падавалі пазоўную заяву і спрыялі падтрыманню пазоўных патрабаванняў. За такія паслугі фігуранты справы прасілі 32 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі