Вы тут

Выкладчыкі лінгвістычнага ўніверсітэта: адбываецца супрацьстаянне дабра і зла

Мінск-2020 / Еўрарадыё

Выкладчыкі Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі відэазварот пра тое, што адбываецца ў Беларусі і ў іх ВНУ ў апошні месяц (там сілавікі затрымлівалі студэнтаў). Яны патрабуюць спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, расследаваць справы аб гвалце да мірных пратэстоўцаў.

Па словах выкладчыкаў, гаворка ўжо ідзе не толькі пра палітыку, а "пра супрацьстаянне дабра і зла, чалавечнасці і бесчалавечнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.