Вы тут

Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў могуць пачацца на тыдзень раней

БЕЛТА

Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў могуць пачацца на тыдзень раней — 23 сакавіка замест 30 сакавіка. Прычына — пандэмія каранавіруса.

"Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята, яно цяпер абмяркоўваецца", паведамілі minsknews.by ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Вясновыя канікулы ў беларускіх школьнікаў, паводле ранейшых планаў, мусяць скласці 6 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.