Вярхоўны суд, відаць, ліквідаваў Грамаду, якую 20 гадоў ачольваў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё

Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё

Вярхоўны суд, відаць, ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду. Згадка пра яе знікла на сайце Міністэрства юстыцыі ў пераліку зарэгістраваных у РБ партый. Вядома, што днямі збіраліся разгледзіць іск Мінюста аб ліквідацыі БСДГ. Але ТАСС у Вярхоўным судзе не паведамілі, якое было прынята рашэнне. Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань сказаў, што партыйныя прадстаўнікі ў судзе не прысутнічалі. "Калі атрымаем дакументы на рукі, паведамім", — дадаў ён.

20 гадоў кіраўніком БСДГ быў Станіслаў Шушкевіч (1934 — 2022), першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь.

У Беларусі ў выніку "перарэгістрацыі" засталіся толькі праўладныя партыі. Іншыя (нават тыя, якія былі праўладнымі) збіраюцца ліквідаваць і ўжо ліквідоўваюць. Напрыклад, днямі ліквідавалі Беларускую партыю "Зялёныя". На чарзеПартыя БНФ, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Рэспубліканская партыя ды іншыя.

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка яшчэ ў лютым 2023-га "прадбачыў", што "колькасць партый зменшыцца да 3-4".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі