Вы тут

ВУП Беларусі ў студзені панізіўся на 1,9%

БЕЛТА

У студзені 2020 года ВУП Беларусі знізіўся на 1,9% у параўнанні са студзенем 2019-га, паведамляе Белстат. У цяперашніх коштах ВУП склаў амаль 10,4 мільярда рублёў.

Паводле прагнозаў урада, за 2020 год ВУП павінен вырасці на 2,8%. Прычым у першым квартале ён павінен павялічыцца на 0,7%.

Белстат канстатуе зніжэнне прамысловай вытворчасці ў Беларусі па выніках першага месяца года. 

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені склаў 8,5 мільярда рублёў, або 94,2% да ўзроўню студзеня 2019-га (у супастаўных коштах). 

У горназдабыўнай прамысловасці вытворчасць знізілася на 3,6%, у апрацоўчай — на 5%. Павелічэнне на 1,1% зафіксаванае ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў.

У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам зніжэнне склала 10,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.