Вы тут

Бразільскі карнавал на вуліцах Мінска? Лёгка! (шмат фота)

Падчас карнавальнага шэсця / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

10 жніўня вуліца Кастрычніцкая ў Мінску чарговы раз пераўтварылася ў вуліцу Бразільскую. На некалькі гадзінаў тут разгарнуўся фэст Vulica Brasil — з музыкай, фудтракамі, рамеснікамі, скейтбардыстамі, брэйкдансерамі і вялікім карнавальным шэсцем.

Карнавал сімвалічна пачаўся каля аўтазака, якім перакрылі вуліцу. У шэсці паўдзельнічала пара тысяч чалавек. Як гэта адбывалася — паглядзіце ў нашым фотарэпартажы!