Восем з топ-10 неплацельшчыкаў у ФСАН — з Віцебскай вобласці

Восем з топ-10 неплацельшчыкаў у ФСАН — з Віцебскай вобласці

348 прадпрыемстваў краіны своечасова не заплацілі складкі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН), піша tut.by са спасылкай на статыстыку фонду. Прычым улічваюцца толькі тыя арганізацыі, якія запазычыліся больш за 10 тысяч рублёў. Агульная сума запазычанасці склала амаль 28,8 мільёнаў рублёў.

У першую дзясятку неплацельшчыкаў увайшлі восем прадпрыемстваў з Віцебскай вобласці: тры — з Глыбоцкага раёна, па два — з Мёрскага і Докшыцкага, адно — з Аршанскага.

Пачатак спісу займаюць сельскагаспадарчае прадпрыемства "Мярэцкія" з Глыбоцкага раёна і Глыбоцкі камбікормавы завод. Яны завінаваціліся 1 093 375 рублёў і 984 369 рублёў адпаведна. На трэцім месцы ідзе філіял "ПСХ" Слуцкага аграсервісу: яго запазычанасць — 569 843 рублі.

Таксама ў топ-10 увайшлі УП "Канстанцінаў двор" (Глыбоцкі раён), ААТ "Таргуны" і КУП "Докшыцкі" (абодва Докшыцкі раён), ААТ "Аршанскі райаграсервіс", ААТ "Мёрскі райаграсервіс", ТАА "БМУ №200" (Салігорскі раён) і ПУПКС "Мёрскі". 

Дарэчы, калі прадпрыемства своечасова не плаціць складкі ў ФСАН, гэта можа паўплываць на памер пенсіі работніка ў бок яе змяншэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі