Volkswagen выплаціць 15 млрд долараў за ўрэгуляванне дызельнага скандалу

Volkswagen выплаціць 15 млрд долараў за ўрэгуляванне дызельнага скандалу

Volkswagen выплаціць 15 млрд долараў за ўрэгуляванне дызельнага скандалу. Менавіта столькі складаюць кампенсацыі пакупнікам аўтамабіляў, праграмнае забеспячэнне якіх заніжала рэальныя паказчыкі выкідаў шкодных рэчываў. Гэта рэкорд для індустрыі, адзначае ВВС.

Аднак дакладная сума кампенсацый стане вядомая пазней, яе назавуць у Вашангтоне прадстаўнікі нямецкага гіганта. Вядома, што да 10 тысяч долараў атрымае кожны з 428 тысяч уладальнікаў гэтых аўтамабіляў з дызельным рухавіком. 10 млрд долараў пойдуць на рамонт ці выкуп машын, 5 млрд долараў — на даследаванні экалагічнага ўздзеяння ад недабраякасных матораў.

Як вядома, летась улады ЗША абавязалі Volkswagen адклікаць амаль паўмільёна аўтамабіляў выпушчаных за апошнія 6 гадоў на амерыканскі рынак (расследаванне праводзіцца і ў некаторых іншых краінах). Сёлета мінюст Злучаных Штатаў падаў у суд на карпарацыю. Пасля гэтага яна прызнала махінацыі з паказчыкамі шкодных выкідаў дызельных машын сваёй вытворчасці (па афіцыйных дадзеных, падробка вынікаў тэставання закранула 11 млн аўтамабіляў па ўсім свеце).

Volkswagen выплаціць 15 млрд долараў за ўрэгуляванне дызельнага скандалу
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі