ВНУ павысілі цэны на навучанне на 10-15%

Беларускія ўніверсітэты абнародавалі новыя цэны на навучанне. Агулам навучанне падаражэла на 10-15%. У БДУ самы дарагі — факультэт міжнародных адносін. Год навучання на "міжнародным праве" абыдзецца ў 24,6 мільёны. Гэта адзін з самых дарагіх факультэтаў краіны.

Не адстае і Медыцынскі ўніверсітэт у Мінску. Найдаражэй тут будзе вучыцца на стаматолага — амаль 23 мільёны за год навучання. А танней за ўсё у медыцынскім каштуе "медыка-прафілактычная справа" — 18 мільёнаў рублёў за год.

Педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка гатовы вучыць за 15-17 мільёнаў у год — у залежнасці ад факультэта. Амаль аднолькавыя новыя цэны ў Лінгвістычным універсітэце і Акадэміі кіравання — да 18 мільёнаў за год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі