Віталь Радзівонаў не згуляе са зборнымі Украіны і Славакіі

Як вядома, галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў разлічваў на яго дапамогу ў хатніх матчах адбору на Еўра-2016 супраць украінцаў (9 кастрычніка) і славакаў (12 кастрычніка). Раней з'яўлялася інфармацыя, што таксама з-за траўмы ў гэтых матчах не зможа згуляць брамнік мінскага "Дынама" Аляксандр Гутар. Таксама як і яго аднаклубнік Сяргей Паліцевіч.

2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка параіў старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргею Румасу "сур'ёзную ўвагу звярнуць на нашу нацыянальную зборную" (гл. відэа). Паводле яго слоў, яе гульня не радуе.

Спіс футбалістаў, якіх выклікаў Кандрацьеў на бліжэйшыя матчы, можна паглядзець тут.

Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі