Вы тут

Вірусны эфект: карысць і шкода трэніровак падчас і пасля пандэміі

Трэнеры Барыс Крэтаў і Аляксандра Пахненка / калаж Еўрарадыё

У Беларусі каранціну па каранавірусе няма: працуюць басейны і спартыўныя залы. Грамадства падзялілася на тых, хто сядзіць у самаізаляцыі, і тых, хто працягвае весці свой звыклы лад жыцця (у тым ліку — хадзіць на трэніроўкі).

Што адбываецца ў спартыўным асяроддзі? Ці ёсць работа ў трэнераў? Ці лёгка падчапіць "карону" ў спартзалах і на дарожках басейнаў? Што рабіць, каб знізіць рызыкі заражэння? Як спорт дапамагае аднавіцца пасля хваробы?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукаем у чарговым выпуску праграмы "Вірусны эфект".

Госці Еўрарадыё — фітнес-інструктар, псіхолаг, коўч па нейрафітнесе і трэнер па АФП параалімпійскай зборнай і алімпійскага рэзерву па плаванні Аляксандра Пахненка, а таксама старшы трэнер прэміум-фітнес-клуба А-класа "Аквамарын", спецыяліст па рацыянальным харчаванні Барыс Крэтаў.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.