Вікторыя Азаранка знялася з чарговага турніру

Вікторыя Азаранка знялася з чарговага турніру

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з чарговага турніру. На гэты раз у кітайскім Ухані. У паядынку 1/16 фіналу яна сустракалася з брытанкай Джаанай Конта і адмовілася ад працягу барацьбы пры ліку 4:6, 0:1. Азаранка спаслалася на траўму левай нагі, інфармуе "Прессбол".

У Кітаі беларуска паспела цалкам згуляць толькі адзін матч. 27 верасня ў 1/32 фіналу яна выйграла ў амерыканкі Ларан Дэвіс з лікам 6:2, 7:6 (7:4).

Вікторыя Азаранка ў апошнія гады спрабуе вярнуць страчаныя пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, але атрымліваецца не вельмі ўдала. На сённяшні дзень яна 23-я ракетка свету, на наступным тыдні яе пазіцыя пагоршыцца.

Першай ракеткай свету Азаранка стала ў студзені 2012-га, ва ўзросце 22 гадоў. Гэты тытул беларуская тэнісістка саступіла ў лютым 2013-га амерыканцы Серэне Уільямс, якая дагэтуль застаецца першай. У 2012 годзе на Алімпіядзе ў Лондане Азаранка заваявала бронзу ў адзіночным разрадзе і золата ў міксе (разам з Максімам Мірным). Пасля былі шматлікія траўмы, якія не спыняюцца дагэтуль. У выніку, няма стабільнасці, Вікторыя даўно не выйгравала тэнісных турніраў WTA.

На прэс-канферэнцыі ў Кітаі Азаранка адмовілася адказваць на пытанне з нагоды лішняй вагі.

Фота: ria.ru, БЕЛТА

Вікторыя Азаранка знялася з чарговага турніру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі