Арына Сабаленка адкрые корты і дасць майстар-клас у Мінску
Тэнісістка Арына Сабаленка / x.com/WTA
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прыляціць у Мінск 14 ліпеня. Першая ракетка свету не была на радзіме з публічнымі выступленнямі некалькі гадоў.
У Мінску Сабаленка будзе ўдзельнічаць у адкрыцці грунтавых тэнісных кортаў Tigerhood х First&Red (завулак Казлова, 11). Тут жа, у СДЮШАР "Змена" Арына калісьці пачала займацца тэнісам.
Там жа яна правядзе майстар-клас і раздасць аўтографы, аднак трапіць на мерапрыемства з самай вядомай у свеце беларускай спартсменкай змогуць не ўсе.
Уваход на мерапрыемства — толькі па папярэдняй рэгістрацыі, якая даўно зачынена. Арганізатары разыгрываюць у сацсетках некалькі "праходак".
Раней Сабаленка распавядала, што апошні раз была ў Мінску ў снежні 2025-га. "Я вельмі хацела бабуль убачыць. Я іх не бачыла два гады", — тлумачыла тэнісістка.