Віктар Шэйман зоймецца фармацэўтыкай і электроннымі латарэямі

Віктар Шэйман зоймецца фармацэўтыкай і электроннымі латарэямі

Віктар Шэйман, кіраўнік справамі прэзідэнта, зоймецца фармацэўтыкай і электроннымі латарэямі. Пра гэта ішла гаворка ў чацвер, 8 лютага, падчас яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ўзмацніць ролю Упраўлення справамі прэзідэнта ў эканоміцы краіны. Што да вынікаў 2017 года, то прадпрыемствы, якія ўваходзяць у яго склад, “паказалі добрую дынаміку”, і ў сельскагаспадарчым, і ў прамысловым сегментах павысілася рэнтабельнасць. У параўнанні з 2016 годам экспарт тавараў і паслуг летась павялічыўся больш чым на 21%.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Шэйман распавёў пра планы па засваенні новых накірункаў у дзейнасці структуры. Прапрацоўваецца пытанне пашырэння працы ў галіне фармацэўтыкі і на гэтую тэму ідуць абмеркаванні з партнёрамі ў Індыі і Казахстане. Было разгледжана пытанне стварэння прадпрыемства ў сферы электронных латарэй. У той жа час расфарміраваны сельскагаспадарчы холдынг, які ўваходзіў у склад Упраўлення справамі. Яго кіраўнік праінфармаваў Лукашэнку пра стварэнне тавараправоднай сеткі па пастаўках у рэгіёны Расіі мясной і малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі