Вы тут

Віктар Лукашэнка і Паліна Галавіна — у Лазане

Віктар Лукашэнка, злева ад яго Паліна Галавіна, справа — Юрг Шталь / noc.by

Віктар Лукашэнка, старэйшы сын кіраўніка дзяржавы, наведаў Лазану. Гэты візіт ён здзейсніў у якасці першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. У сустрэчы з кіраўніком Швейцарскай алімпійскай асацыяцыі Юргам Шталем удзельнічаў Лукашэнка, генсек НАК Паліна Галавіна (яна была прызначана на пасаду днямі) і часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч. Шталь прыгадаў II Еўрапейскія гульні, якія летась прайшлі ў Мінску. Падчас сустрэчы гаворка ішла пра пашырэнне супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы.

Прэс-служба НАК інфармуе, што беларуская дэлегацыя знаёміцца ў Лазане са спартыўнымі аб'ектамі, якія прымаюць III зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні. Наведае яна спаборніцтвы, правядзе шэраг сустрэч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.