Відэа з аднаго з мінскіх офісаў “Белсата”, у якім прайшоў ператрус

Відэа з аднаго з мінскіх офісаў “Белсата”, у якім прайшоў ператрус

31 сакавіка ў Мінску прайшлі ператрусы ў двух офісах тэлеканала “Белсат”. Як паведаміла сталічная міліцыя, адбылося гэта “па факце незаконнага выкарыстання таварнага знаку”. Карэспандэнт Еўрарадыё пабываў у офісе каля метро “Акадэмія навук” адразу пасля таго, як там скончыўся ператрус (дарэчы, пратаколаў не пакінулі нават арэндадаўцам). Прапануем фота і відэа.

Прадстаўнік тэлеканала ў Беларусі Аляксей Мінчонак гаворыць пра сапраўдныя прычыны ператрусаў: “Я думаю, што такая ўвага пачала назірацца да нас у сакавіку пасля таго, як мы паднялі стрымы нашы з акцый пратэсту на спадарожнік. І магчымасць глядзець гэтыя стрымы анлайн атрымалі не толькі карыстальнікі інтэрнэту, але нават тыя людзі, якія жывуць у вёсках далёкіх і яго не маюць. Яны маглі глядзець гэта ў тэлеэфіры. Пасля гэтага мы пачалі адчуваць моцны ціск”.

Мінчонак кажа, што эфіру тэлеканала “Белсат” сённяшнія падзеі не пагражаюць. Аднак працаваць стане цяжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі