Відэа, як Станіслаў Драгун вывеў БАТЭ на 2-е месца

Відэа, як Станіслаў Драгун вывеў БАТЭ на 2-е месца

Ключавы матч 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі адбыўся ў нядзелю, 1 кастрычніка — мінскае “Дынама” прымала БАТЭ. Ад самага пачатку гульні заўзятары гаспадароў зладзілі моцны псіхалагічны прэсінг гульцу барысаўчан Станіславу Драгуну — яны скандавалі непрыстойныя словы на яго адрас, а затым разгарнулі банер. На расцяжцы былі эмблемы трох расійскіх клубаў, з якімі Драгун тры гады запар вылятаў з прэм’ер-лігі — маскоўскае “Дынама”, “Крылы Саветаў”, "Арэнбург". Эмблемы былі намаляваныя на трох якарах, якія вісяць на ланцугу. Далей ішло імя: “Ста$” са значком долара на канцы — намёк на Драгуна, а затым — эмблема БАТЭ на чацвёртым якары.

Нягледзячы на гэта менавіта Драгун забіў адзіны гол у гэтым матчы, які стаў пераможным для БАТЭ. Цяпер барысаўчане на 2 месцы з 54 ачкамі. Яны адстаюць на два ачкі ад салігорскага “Шахцёра” і апераджаюць на 2 ачкі мінскае “Дынама”.

У наступным 25 туры “Шахцёр” сустракаецца з “Дынама”. Калі мінчане адбяруць ачкі ў гарнякоў, а БАТЭ атрымае перамогу над “Віцебскам”, то барысаўчане будуць на першым месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі