Віцэ-прэм'ер Польшчы прапануе выключыць РФ і Беларусь з міжнародных арганізацый

Віцэ-прэм'ер Польшчы прапануе выключыць РФ і Беларусь з міжнародных арганізацый

Беларусь і Расію неабходна выключыць з міжнародных арганізацый за стварэнне міграцыйнага крызісу. Такое меркаванне выказвае віцэ-прэм'ер Польшчы Пётр Гліньскі ў інтэрв'ю выданню Polska Times.

Ён прапануе ўзмацніць міжнародны ціск на кіраўніцтва Беларусі і Расіі ў сувязі з эскалацыяй на беларускай мяжы. "Я б нават разглядаў магчымасць выключэння дзвюх гэтых краін з шматлікіх міжнародных арганізацый, а таксама спартыўных спаборніцтваў, якія для іх важныя", — кажа польскі віцэ-прэм'ер.

Беларускія ўлады заяўляюць, што краіны Захаду самі паклікалі да сябе мігрантаў, а цяпер не хочуць пускаць. Пры гэтым замоўчваецца прамая дапамога, якую беларускія памежнікі аказваюць мігрантам для парушэння мяжы з краінамі Еўрасаюза.

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін таксама абвяргае датычнасць Крамля да міграцыйнага крызісу. Па ягоных словах, краіны Захаду шукаюць, на каго перакласці адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі