Вы тут

Венедыктаў: у беларусаў могуць спытаць, ці хочуць яны жыць шчасліва з Расіяй

Аляксей Венедыктаў / Скрыншот з відэа

Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў у эфіры праграмы Дзмітрыя Гардона на ўкраінскім тэлеканале "Наш" выказаўся пра перспектывы інтэграцыі Беларусі і Расіі. Ён перакананы, што "Пуцін застанецца першай асобай у дзяржаве", а "як гэта будзе, не істотна".

— Аб'яднанне з Беларуссю. А што можа перашкодзіць? — кажа Аляксей Венедыктаў.

— А Лукашэнка? — пытаецца Гардон.

— Усё цана пытання, — адказвае Венедыктаў.

— А беларускі народ?

— А я не ведаю, як беларускі народ... А як прагаласуе, калі будзе галасаванне, беларускі народ? [Пытанне:] "Хочаце вы жыць шчасліва і заможна разам з Расіяй?" І... "А якая нам розніца?!" Я ж не ведаю. Для гэтага трэба ведаць беларускі народ. Магчыма, патрэбны зусім не рэферэндум, а патрэбна рашэнне двух парламентаў. Ну а з дэпутатамі ў нас размова кароткая... І цяпер мы бачым, як "чысцяць" вось гэтую саюзную дамову [Беларусі і Расіі]... Яе абнаўляюць, значыць погляд туды ёсць".