Васкрасенскі: Лукашэнка папрасіў падрыхтаваць спіс асобаў, якіх можна вызваліць

Васкрасенскі: Лукашэнка папрасіў падрыхтаваць спіс асобаў, якіх можна вызваліць

Аляксандр Лукашэнка папрасіў бізнесмена Юрыя Васкрасенскага падрыхтаваць спіс асобаў, якіх можна вызваліць са следчых ізалятараў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў Васкрасенскі. Ён выйшаў на волю пасля сустрэчы ў СІЗА КДБ Лукашэнкі з палітвязнямі.

Па словах Юрыя Васкрасенскага, у канцы круглага стала Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму не толькі абагульніць "усе прапановы, якія прагучалі... па зменах у Канстытуцыю".

Васкрасенскі: "Прэзідэнт папрасіў мяне падрыхтаваць спіс асобаў, якім таксама можна змяніць меру стрымання, паспрабаваць... асобаў, якія не так небяспечныя для грамадства... Сёння я падрыхтаваў дакладную запіску па другім пытанні. Я маю на ўвазе асобаў, якім можна змяніць, з мэтай гуманізацыі, меру стрымання".

Сам Юрый Васкрасенскі знаходзіцца пад хатнім арыштам, але следства дазволіла наведаць праграму тэлеканала АНТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі