Вы тут

Валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка пакінула Беларусь

 Марыя Тарасенка / Facebook

Валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка перад абвяшчэннем прысуду з'ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў бяспецы.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак "Вясны" Таццяну Ласіцу і Марыю Тарасенка вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). 

Тарасенка знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а Судаленка і Ласіца былі ўзятыя пад варту. 3 верасня распачаўся суд над імі. 13 кастрычніка пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі для Судаленкі і Ласіцы па 3 гады пазбаўлення волі, для Тарасенкі — 2,5 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.