Вадзім Гігін заклікае вызваліць палітвязняў

З такой прапановай галоўны рэдактар "Беларускай думкі" выступіў у сваім блогу на сайце агенцтва БЕЛТА.


Гігін заяўляе: "Адкінем усякую фармальную логіку. У палітыцы часам інтуіцыя значыць куды больш. Ведаеце, палітычныя мэты, памкненні гэтых людзей бязмерна далёкія ад мяне, непрымальныя, нават агідныя. Але вось да іх саміх я не адчуваю ні нянавісці, ні непрыязі".


Гігін кажа, што ён бы адпусціў палітвязняў: "Хоць, вядома, закон ёсць закон…" Можна меркаваць, што заклік афіцыйнага ідэолага — першы крок да падрыхтоўкі грамадскага меркавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі