Ва ўзросце 103 гадоў памерла князёўна Эльжбета Радзівіл

Ва ўзросце 103 гадоў памерла князёўна Эльжбета Радзівіл

20 ліпеня ва ўзросце 103 гадоў памерла князёўна Эльжбета Радзівіл (у замужжы — Тамашэўска), паведамляе "Наша ніва". Яна нарадзілася ў Лондане, у міжваенны час жыла ў Нясвіжы, а пасля Другой сусветнай вайны — у краінах Заходняй Еўропы, у апошнія дзесяцігоддзі — у Польшчы.

Эльжбэта Радзівіл — дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан. З пачатку 1990-х яна неаднаразова прыязджала ў Беларусь, у 2009-м — з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў.

"Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску…, — казала князёўна падчас аднаго з прыездаў у Беларусь. — ...Калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёння размаўляла б па‑беларуску... Мой бацька з нясвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску".

Ва ўзросце 103 гадоў памерла князёўна Эльжбета Радзівіл
Эльжбета Радзівіл з бацькам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі