Вы тут

На аднаўленне палаца Радзівілаў беларусы сабралі 17 тысяч рублёў за тры дні

Палац Радзівілаў у Паланэчцы / фота з сацыяльных сетак

Беларусы сабралі больш за 17 тысяч рублёў на аднаўленне палаца Радзівілаў у Паланэчцы. Данаты адправілі 1509 чалавек.

Ужо завершаны работы па абследаванню палаца і цяпер ўладальнікі гатовыя да наступнага этапу.

Тыя грашовыя сродкі, якія працягваюць нам паступаць, мы накіруем на работы па праектаванні палаца, — распавядаюць арганізатары збору.

У мінулым годзе сям'я прадпрымальнікаў з Мінска выкупіла палац Радзівілаў у вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна. Новыя ўладальнікі вырашылі яго аднавіць, але сродкі для гэтага патрэбныя немалыя. Сям'я папрасіла беларусаў дапамагчы. І яны адгукнуліся!

— На 19.10.2021 па дамове з "БрэстІнспект" на выкананне праектна-обследовательских работ сума да аплаты дагавора 21811,66 рублёў. Аплачана 6490,39 рублёў. Цяпер мы востра маем патрэбу ў 15321,27 беларускіх рублях для закрыцця гэтай дамовы, — пісалі 19 кастрычніка ўладальнікі. Цяпер працы аплачаныя.

Помнік Канстанціну Радзівілу і яго жонцы / фота з сацыяльных сетак

Былы палац Радзівілаў у Паланэчцы пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя па загадзе Мацея Радзівіла. Тут нашчадкі Радзівілаў жылі да 1939 года. За гады Другой сусветнай вайны палац быў часткова разбураны, але затым адноўлены.

Пазней у палацы была школа-інтэрнат, але праз тое, што доўгі час будынак не рамантавалі, у дзевяностыя там праваліўся дах. Школа-інтэрнат пераехала, а палац застаўся закінутым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.