Князь Мацей Радзівіл прадставіў у Мінску сваю калекцыю. Фотарэпартаж

Князь Мацей Радзівіл прадставіў у Мінску сваю калекцыю. Фотарэпартаж

Князь Мацей Радзівіл прадставіў у Мінску выставу, сфармаваную з яго калекцыі і з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Яна называецца "Радзівілы: лёсы краіны і роду". На мерапрыемстве ў мастацкім музеі прысутнічала больш за сотню чалавек. Урачыстае адкрыццё выставы прызначанае на 27 лютага.

Дарэчы, князь Мацей Радзівіл не выключае, што адкрые вялікі бізнес у Беларусі. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" (гл. відэа ад 1.04.56). У яго пацікавіліся, ці не гатовы ён укладваць сродкі ў зямлю, якая з'яўляецца радзімай яго продкаў. Радзівіл адзначыў, што ўжо мае невялікі бізнес у нашай краіне, але мог бы ў будучым яго пашырыць.

У наступным годзе ў Нясвіжскім палацы можа прайсці з'езд нашчадкаў славутага роду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі