Княгіню Магдалену Радзівіл могуць перапахаваць у Мінску

Княгіню Магдалену Радзівіл могуць перапахаваць у Мінску

Княгіню Магдалену Радзівіл (1861 — 1945) могуць перапахаваць у Мінску. З такой ініцыятывай выступілі яе праўнукі. Княгіня пахаваная ў Швейцарыі. Яна вядомая як мецэнатка, падтрымлівала беларускі нацыянальны рух, беларускую культуру, мову, была прыхільніцай Беларускай народнай рэспублікі.

Як інфармуе Радыё Свабода, Мацей Радзівіл паведаміў, што княгіня лічыла сябе грамадзянкай Беларусі, была "самая беларуская з усіх Радзівілаў". Таму сям'я і вырашыла перапахаваць яе ў нашай краіне, каб ушанаваць яе жаданне дапамагчы стварыць незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Мяркуецца, што парэшткі Магдалены Радзівіл могуць быць перапахаваныя ў Чырвоным касцеле, побач з якім яна нейкі час жыла. Радзівілы яшчэ не маюць дамоўленасці з уладамі, але будуць сустракацца з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама з пробашчам Чырвонага касцёла ксяндзом Уладзіславам Завальнюком.

"Я не лічу, што Магдалена такая асоба, якая можа быць неадназначнай для беларусаў, наконт якой могуць разгарнуцца спрэчкі. Важна, каб яна, як важная асоба ў гісторыі Беларусі, спачывала ў Беларусі", — кажа Мацей Радзівіл.

Княгіню Магдалену Радзівіл могуць перапахаваць у Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі