Вы тут

Ва ўмовах пандэміі COVID-19 у Медуніверсітэце прайшло размеркаванне студэнтаў

Дзяржаўная камісія па размеркаванні маладых спецыялістаў сядзіць за ахоўным шклом / minzdrav.gov.by

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшло размеркаванне амаль 800 выпускнікоў лячэбнага, стаматалагічнага, медыка-прафілактычнага, фармацэўтычнага і педыятрычнага факультэтаў. Усе выпускнікі атрымалі накіраванні на свае першыя працоўныя месцы, дзе будуць працаваць ва ўмовах эпідэміі COVID-19.

Дзяржаўная камісія па размеркаванні маладых спецыялістаў складалася з міністра аховы здароўя Уладзіміра Каранік, начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Маршалка, рэктара БДМУ Анатоля Сікорскага, начальнікаў упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Усе яны сядзелі за ахоўным шклом.

Па стане на 23 мая ў Беларусі пацверджана 35 тысяч 244 выпадкі каранавіруса. Паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, 13 тысяч 528 пацыентаў з пацверджаным COVID-19 былі выпісаныя са шпіталяў. З іх 13 тысяч 334 выздаравелі. За ўвесь час памерла 194 чалавекі, колькі з іх медыкаў і ці ўваходзяць яны ў афіцыйную статыстыку — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.