Ва Украіне ў педыятра знайшлі сухоты, тысячу дзяцей чакае абследаванне

Ва Украіне ў педыятра знайшлі сухоты, тысячу дзяцей чакае абследаванне

Ва Украіне ў педыятра дзіцячай паліклінікі знайшлі адкрытую форму сухотаў. Здарэнне адбылося ў Белгарад-Днястроўскім у Адэскай вобласці. Жанчыне стала кепска падчас прыёму дзяцей. Як інфармуе УНІАН, цяпер тысячу дзяцей чакае абследаванне (яны мусяць прайсці пазапланавую флюараграфію). Усе яны — пацыенты лекара. І гэта толькі прыблізныя падлікі.

У кабінеце, у якім працавала 66-гадовая жанчына, правялі дэзынфекцыю. Вядома, што летась падчас медагляду на здымку заўважылі паталогіі, але іх успрынялі як узроставыя, іх як сухоты не трактавалі. Педыятр знаходзіцца ў тубдыспансеры. Пасля лячэння яна можа вярнуцца на працу, паколькі яе няма кім замяніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі