Ва Украіне моцныя дажджы: 200% месячнай нормы за тры дні (відэа)

За гэтыя тры дні там выпала 106-145 міліметраў ападкаў, што складае 110-193% месячнай нормы. Асабліва моцныя дажджы былі ў Карпатах і Прыкарпацці. На рэках басейна Днястра развілася высокая дажджавая паводка, у выніку чаго пацярпелі 42 населеныя пункты на тэрыторыі 10 раёнаў і 3 горада абласнога значэння.



Стыхія стварыла таксама іншыя праблемы: на сёння 82 населеныя пункты застаюцца без святла, 30 — без газазабеспячэння, падтоплена болей за 4,3 тысячы гаспадарак, болей за тысячу жылых дамоў, а таксама 43 шматпавярховікі, перадае УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі