Ураджэнец Гомеля загінуў ва Украіне, ваюючы за Расію

Іван Ігнаценка / t.me/flagshtok/10232
Іван Ігнаценка / t.me/flagshtok/10232

Ва Украіне загінуў ураджэнец Гомеля Іван Ігнаценка, які ваяваў на баку Расіі, піша "Флагшток".

Хлопец нарадзіўся ў Гомелі ў 1991 годзе. Неўзабаве сям'я пераехала ў Мурманскую вобласць Расіі, дзе Іван скончыў школу. Ігнаценка закончыў факультэт ракетна-артылерыйскага ўзбраення Балтыйскага вайскова-марскога інстытута ў Калінінградзе і быў размеркаваны на Паўночны флот.

У траўні 2022-га ён добраахвотна пайшоў на фронт супраць украінцаў, быў намеснікам камандзіра роты па ваенна-палітычнай працы.

Загінуў Ігнаценка 16 жніўня. Пахавалі хлопца ў вёсцы Церуха Гомельскай вобласці.

Указам Пуціна Іван Ігнаценка пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі