Урадавы самалёт паляцеў у Абу-Дабі. Хто быў на борце, невядома

Бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 / Stefano Orsucci, planespotters.net
Бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 / Stefano Orsucci, planespotters.net

Урадавы бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301pj паляцеў у Абу-Дабі. Хто быў на борце, невядома, піша reform.by са спасылкай на дадзеныя сэрвісу RadarBox. Рэсурс нагадвае, што дзяржаўны самалёт рэгулярна выкарыстоўваюць члены сям'і Лукашэнка і набліжаныя чыноўнікі.

Тым часам іншыя вышэйшыя чыноўнікі вымушаныя былі ўчора дабірацца ў Ерэван на пасяджэнне АДКБ транспартным бортам. Напярэдадні з'явіліся фота кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, міністра абароны Віктара Хрэніна і сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча ў ваенным самалёце Іл-76МД.

"Умовы палёту былі дастаткова спартанскія нават для высокіх службовых асоб, але атмасфера выключна працоўная", — пракаментавалі ў БЕЛТА гэты палёт. Сёння ў Ерэван для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ вылецеў і Аляксандр Лукашэнка.

Правительственный самолет улетел в Абу-Даби. Кто был на борту, неизвестно
Чиновники на борту транспортного военного самолета Ил-76МД / @belta_telegramm
Правительственный самолет улетел в Абу-Даби. Кто был на борту, неизвестно
Обстановка была спартанская, но рабочая, пишет БЕЛТА / @belta_telegramm

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі