Урад забараніў прадаваць на рынках эратычную прадукцыю

Урад забараніў прадаваць на рынках эратычную прадукцыю

Урад унёс змены ў правілы стварэння і функцыянавання рынкаў у Беларусі. Яны былі зацверджаны пастановай Саўміна № 686 ад 16 ліпеня 2014 года. У чацвер, 14 чэрвеня, з'явілася новая пастанова, якая мае 452-гі нумар. Сярод новаўвядзенняў — абавязковае пазначэнне спецыяльнай шыльдай гандлёвых зонаў, у якіх прадаецца прадукцыя фізічных асоб. На ёй мусіць быць інфармацыя, што на такую прадукцыю няма дакументаў, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку. Фізічныя асобы змогуць атрымліваць на рынку працоўнае месца толькі пасля таго, як прадаставяць дакумент з вынікамі праходжання флюараграфічнага абследавання.

Таксама здымаецца забарона на продаж на рынках кандытарскіх вырабаў і гатовай кулінарнай прадукцыі, вырабленых фізічнымі асобамі (адміністрацыі рынкаў падчас распрацоўкі іх схемаў абавязаныя прадугледжваць для іх гандлёвыя месцы і нават гандлёвыя зоны). Як і кансерваваных прадуктаў хатняга вырабу (герметычна ўпакаваных).

Той жа пастановай забаронена прадаваць на рынках на гандлёвых месцах эратычную прадукцыю, а таксама прадукцыю па сэксуальным і палавым выхаванні і г. д. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі