Урад Расіі разгледзіць праект пагаднення аб пастаўках нафты ў Беларусь

Урад Расіі разгледзіць праект пагаднення аб пастаўках нафты ў Беларусь

Урад Расіі 13 красавіка разгледзіць праект пагаднення аб пастаўках нафты ў Беларусь. Пра гэта заявіў расійскі міністр энергетыкі Аляксандр Новак. “Наш праект дакумента будзе разглядацца ў гэты чацвер урадам”, — цытуе словы міністра БЕЛТА.

Міністэрства энергетыкі Расіі не збіраецца цягнуць з падпісаннем пагаднення. Новак патлумачыў, што “кіраўніцтвам устаноўленыя вельмі кароткія тэрміны”.

Некалькі дзён таму Аляксандр Новак заявіў, што Расія ўжо з 13 красавіка можа пачаць пастаўкі нафты ў нашу краіну ў поўным аб’ёме. Ён адзначыў, што ідзе праца над дакументамі па ўнясенні зменаў у міжурадавае пагадненне. Раней намеснік беларускага прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка паведаміў, што па выніках нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна было вырашана аднавіць пастаўкі нафты ў памеры 24 тысяч тон нафты штогод. Гэтыя пастаўкі былі зніжаныя Расіяй з-за таго, што ў Беларусі ўтварылася запазычанасць па аплаце за расійскі газ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі