Урад Беларусі зацвердзіў план па рэалізацыі абноўленай Дырэктывы №3

Урад Беларусі зацвердзіў план па рэалізацыі абноўленай Дырэктывы №3

Савет міністраў 25 красавiка 2016 года прыняў пастанову №336. Гэты дакумент зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі абноўленай Дырэктывы №3 "Аб прыярытэтных кірунках ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы". Новая рэдакцыя дырэктывы была зацверджаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі №26 ад 26 студзеня 2016 года.

План уключае 111 пунктаў у чатырох раздзелах, перадае БЕЛТА. У дакуменце прадугледжваецца праца па дыверсіфікацыі экспарту, нарошчванне выпуску інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі. Акрамя таго, плануецца змяніць якасць кіравання прамысловым комплексам краіны дзеля набліжэння да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы. Асобны раздзел дакумента прысвечаны мерапрыемствам па павышэнні ўзроўню энергетычнай бяспекі краіны.

Кантраляваць выкананне пастановы №336 будзе першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі