Уначы ў суботу ў Беларусі чакаецца да 15 марозу

У суботу ў Беларусі прагназуецца невялікі снег, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходнім, 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 6-11 марозу, пры праясненнях будзе ад 12 да 15 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны прагназуецца мінус 3-8 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Тэлеканал "Беларусь 1" дадае, што такое ж надвор'е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі