Уначы ў суботу чакаецца да 24 градусаў марозу, невялікі снег

Уначы ў суботу чакаецца да 24 градусаў марозу, невялікі снег

У суботу, 2 студзеня, у некаторых раёнах Беларусі магчымы невялікі снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, памяркоўны.

У начныя гадзіны прагназуецца 13-18 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — да 19-24 марозу. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў са знакам мінус, месцамі да мінус 16, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю, 3 студзеня, надвор'е істотна не зменіцца.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі