Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да -12

Лістапад

Лістапад / pixabay.com

У сераду, 22 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ўначы па поўдні краіны месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 марозу, удзень прагназуецца -1...-6.

Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да -12
vk.com/belgidromet
Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да -12

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі