Уначы ў Беларусі пройдуць моцныя дажджы
Туман і дождж у кастрычніку
Уначы ў суботу, 21 кастрычніка, месцамі ў Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй краіне (на поўначы магчымы мокры снег). Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра туман на Брэстчыне і моцны вецер у асобных раёнах (з парывамі да 15-18 м/с).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 (у Мінску — ад +2 да +4, на поўдні — да 8 градусаў цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +4 на поўначы да +12 на поўдні (у сталіцы — ад +5 да +7, на Брэстчыне — да +18).
vk.com/belgidromet
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.